Наша ўзаемадзеянне прыносіць адчувальны эканамічны эфект. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Аляксандрам Багамазам, піша БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні завяршыў працу VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім падведзены вынікі і намечаны перспектывы супрацоўніцтва. Па сваіх выніках гэты форум перасягнуў усе астатнія, лічыць ён. Заключаны кантракты на суму больш як $750 млн.

«Гэта добры ўклад у эканоміку Беларусі. І для Расіі гэта істотна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы знайшлі шляхі не проста збліжэння, а ўзаемадзеяння, якое прыносіць адчувальны эканамічны эфект».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0