Вячаслаў Даніловіч на фота злева. Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.by

Вячаслаў Даніловіч на фота злева. Фота Дзмітрыя Брушко, TUT.by

Сёння зроблены шэраг прызначэнняў, піша БелТА.

Рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце прызначаны ўжо былы дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч.

Памяняліся рэктары ў медыцынскіх універсітэтах.

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт узнчаліў Сяргей Рубніковіч, які да цяперашняга часу працаваў загадчыкам кафедры артапедычнай стаматалогіі і артадантыі з курсам дзіцячай стаматалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Рэктарам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ўзгоднены Ігар Стома, які раней працаваў дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Алена Кроткава стане рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Да гэтага яна займала пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

Галоўным санітарным доктарам прызначаны Аляксандр Тарасенка (быў галоўным санітарным доктарам па Гомельшчыне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0