Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і канцлер Германіі Ангела Меркель у аўторак падчас тэлефоннай размовы закранулі сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка канадскага ўрада, піша tass.ru.

«Яны разгледзелі тэму адносін з Расіяй і зноў асудзілі атручванне расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Лідары дзвюх краін таксама пагутарылі пра сітуацыю ў Беларусі і адзначылі важнасць мірных дэмакратычных пераменаў [у краіне]», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0