«Дзеяслоў» — турыстычны дапаможнік: адкрывае краіны з літаратурнага гледзішча. Гэтым нумарам — Славенія. Паэзія і крыху прозы.

Па Монтавідэа і Буэнас-Айрэсу свайго дзяцінства запрашае зрабіць шпацыр перакладчык Борхеса і Маркеса Карлас Шэрман (старонкі ўспамінаў «Блуканец»). Крышачку пабадзяцца (не)зямнымі шляхамі «вечнага вандраўніка» і «небазнаўцы» Язэпа Драздовіча запрашае Юрась Малаш.

«Змена дэкарацыяў не перайначвае сутнасці герояў...» Сяргей Кавалёў з п’есай «Інтымны дзённік», дзе галоўным героем — малады паэт Максім. Змена краявідаў: з 21-ага ў 20 і назад. З Крыма ў Менск. Нязрушная — паэзія.

Яшчэ ў 39-ым нумары «Дзеяслова»: апавяданні Някляева, Дубаўца, Гілевіча, Бабкова, Бабінай і Харытанюк і вершы Вярцінскага, Разанава, Слінко, Мароза, Данільчык і Бельскай. Агляд новых кніг (цэлых 20 выданняў) у раздзеле «Дзеяпіс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?