Аднаго з лідараў пратэстных акцыяй Валадара Цурпанава адпусцілі з міліцыі. У Ленінскім аддзеле ён прабыў больш за тры гадзіны. На яго склалі пратакол за арганізацыю 23 жніўня несанкцыянаванага пікета на плошчы Леніна, піша Радыё Свабода.

Паводле Цурпанава, яго затрымалі маёр Паўлаў і капітан Шамігаў ля дома, калі ішоў на працу. У аддзеле яму далі перакладчыка — настаўніцу.

23 жніўня на плошчу Леніна Цурпанаў прыйшоў першым, і, калі разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг, яго спрабавалі затрымаць, але гэтага не дала зрабіць грамада пратэстоўцаў. 24 жніўня яму прынеслі позву, але ён адмовіўся яе браць, бо яна была на рускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0