Гродна-Азот. Фота Кацярыны Гардзеевай, Tut.by

Гродна-Азот. Фота Кацярыны Гардзеевай, Tut.by

Пяскоў заявіў, што Расія не бачыць неабходнасці ў ваеннай дапамозе Беларусі ў рамках АДКБ; Лаўроў — што выбары не былі ідэальнымі і што, ён спадзяецца, пратэстоўцы пойдуць на дыялог з уладамі.

Сёння анлайн-саміт ЕС па Беларусі — пазітыўны факт.

Члены Каардынацыйнай рады пры Ціханоўскай учора правялі першую прэс-канферэнцыю. Яна зрабіла моцнае ўражанне — інтэлігентныя, падрыхтаваныя, стрыманыя. Павел Латушка выглядае новым нефармальным лідарам Каардынацыйнай рады — мае значэнне і палітычны вопыт, і інтэлектуальная база. Тут больш інфармацыі пра гэтага дыпламата.

Ідэалагічны і сілавы апарат мабілізаваны на заводы, каб адгаварыць ці адстрашыць ад забастоўкі.

Большасць прадпрыемстваў спадзяецца дабіцца рэалізацыі сваіх патрабаванняў без спынення працы. Вось магутная дэманстрацыя на «Гродна Азоце» сёння. Адстаўка Лукашэнкі, свабодныя выбары і вызваленне палітвязняў — вось гэтыя патрабаванні, прынятыя на сходах. Многія ўстановы дэманструюць сваю пазіцыю выхадам на суседнюю вуліцу ў час абеду.

Трагічная навіна: памёр дэманстрант, паранены ў Брэсце 11 жніўня. Месца і час пахавання пакуль невядомыя.

Сілавікі занялі Купалаўскі тэатр. Верагодна, баяцца, каб ён не стаў сядзібай Каардынацыйнай рады.

АМАПаўцы а 6.30 адціснулі 500 дэманстрантаў ад МТЗ, дзе яны падтрымлівалі рабочых. Двое затрыманых.

З БТ і АНТ даходзіць інфармацыя аб з'яўленні штрэйкбрэхераў.

Беларуськалій працягвае забастоўку.

Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў стварыў аргкамітэт нацыянальнага стачкама (https://t.me/nashaniva/10988), які будзе каардынаваць забастоўшчыкаў і дапамагаць фінансава.

Учора Меркель гаварыла з Пуціным, гаварылі і расійскі ды нямецкі міністры, а пасля нямецкі — з кіраўніком Дзярждэпа. Пасланне Крамля (https://t.me/nashaniva/10989) па выніках размовы: іншыя краіны не павінны ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. У Мінск позна ўвечары прыляцеў самалёт кіраўніка ФСБ Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0