Стала вядомая дакладная лічба затрыманых у Брэсцкай вобласці. Яна вымушае засумнявацца ў афіцыйнай лічбе затрыманых па краіне.

2155 дэманстрантаў затрымалі ў Брэсцкай вобласці з 9 да 16 жніўня. 2116 з іх па стане на 16 жніўня было вызвалена. Такія лічбы распаўсюдзілі дзяржаўныя СМІ вобласці.

Дадзеная лічба вымушае засумнявацца ў афіцыйнай лічбе «больш за 7000» затрыманых па краіне. Бо Брэсцкая вобласць — толькі адзін з сямі рэгіёнаў, а найбольш масавыя затрыманні мелі месца ў Мінску.

Больш за 700 чалавек падалі заявы ў Следчы камітэт па фактах зверскага збіцця АМАПаўцамі падчас перавозкі затрыманых, у РУУСах і турмах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0