Міністэрства аховы здароўя выключыла некалькі дзяржаў з пераліку краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19.

4 жніўня з пераліку выключылі Азербайджан, Манголію, Танзанію, Фіджы, Шры-Ланку.

Г.зн., што той, хто прыехаў у Беларусь з краін, якіх няма ў спісе, не абавязаны знаходзіцца на самаізаляцыі ў працягу 14 дзён. 

У спісе засталося 100 краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Краін Еўропы там амаль няма, засталася толькі Украіна.

Прычым сама Украіна некалькі дзён таму ўнесла Беларусь у спіс «зялёных» дзяржаў: пры ўездзе ў яе не патрэбны каранцін і ПЦР-тэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0