Кадр з відэа

Кадр з відэа

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў у 9:00 выступіў на плошчы Незалежнасці з пасланнем беларускаму народу і дэпутатам, паведамляе Еўрарадыё.

Ён нагадаў ім, што парламент мае права прызначаць выбары. Дзмітрыеў прапанаваў дэпутатам прызначыць новыя выбары — без палітвязняў, з сумленным падлікам галасоў.

«Але выбары не будуць сумленнымі, калі мы памяняем толькі прэзідэнта, а пакінем дэпутатаў», — дадаў палітык. Ён прапанаваў дэпутатам рыхтавацца і да новых парламенцкіх выбараў. 

Дзмітрыеў заявіў, што трэба разабрацца з мінулым, каб ісці ў будучыню. У прыватнасці, ён прапанаваў стварыць парламенцкую камісію па расследаванні каранавіруса. Па словах палітыка, мы павінныя ведаць усіх, хто хлусіў падчас эпідэміі замест таго, каб даваць праўдзівую інфармацыю і дапамагаць у змаганні з распаўсюдам інфекцыі. 

Ён згадаў блогера-трактарыста з Хойнікаў Яўгена Васількова, асуджанага за свае відэасюжэты, а таксама вялізныя рахункі, выстаўленыя Чырвонаму касцёлу ў Мінску. «Гэта адбылося пасля заклікаў католікаў лічыць галасы на выбарах сумленна», — заявіў Дзмітрыеў. 

Кандыдат у прэзідэнты заклікаў ісці на галасаванне толькі 9 жніўня. 

«Калі раптам будуць сумленныя выбары, я набяру 10%». На сустрэчу з Дзмітрыевым ва Уздзе прыйшло 11 чалавек РЭПАРТАЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0