Генадзь Давыдзька. Фота Волі Афіцэравай

Генадзь Давыдзька. Фота Волі Афіцэравай

«У мяне парада адна: перад уваходам у выбарчую кабінку чалавек павінен сябе ўявіць пасажырам самалёта, які трапляе ў турбулентную сітуацыю: наперадзе гром, маланкі, хмары, вяршыні гор. Яму трэба прагаласаваць, хто будзе весці гэты самалёт: крыкун, які сядзіць на апошнім месцы каля санвузла і не вадзіў самалёт ні разу, жанчына, якая не тое што сцюардэсай не была, а першы раз наогул села ў самалёт, або той пілот, які ўжо паказаў, як ён водзіць самалёт і які гарантуе, што ён давязе да пункта прызначэння цябе як пасажыра», — сказаў Давыдзька.

Выказаўся кіраўнік «Белай Русі» і пра галасаванне ў інтэрнэце.

«Слухайце, давайце ў куратніку правядзем галасаванне аб мэтазгоднасці існавання лісы. Ды там нават трох працэнтаў яна не набярэ», — мяркуе ён.

Выказаўся Генадзь Давыдзька і пра правы і свабоды. «Я не прыхільнік абмежаванняў свабод, абмежаванні — яны лішнія. Але, калі чалавека цягне на зло, ён разбурае, то тут трэба караць. Калі ты разбурыў лаўку ў парку, то будзеш адказваць перад законам. А калі ты разбурыў душу чалавека? Ты сваёй прапагандай у сваім блогу <…>. Прычым, калі гэта робіцца за грошы, чалавек выконвае заказ замежны, вядома, гэта павінна быць заканадаўча вызначана вельмі выразна і жорстка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0