Выканаўца абавязкаў кіраўніка Хабараўскага краю Міхаіл Дзегцяроў, прызначаны на гэтую пасаду прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 20 ліпеня, прыбыў у рэгіён, перадае tass.ru.

Перад прылётам яго самалёта ў аэрапорце Хабараўска праводзілася эвакуацыя: хтосьці паведаміў аб мініраванні тэрмінала.

Дзегцярова прызначылі в. а. кіраўніка Хабараўскага краю пасля адхілення ад пасады губернатара рэгіёна Сяргея Фургала, якога падазраюць у датычнасці да дзейнасці мясцовай злачыннай групоўкі і арганізацыі забойстваў бізнесменаў у 2000-х гадах. Сам Фургал віну не прызнае.

У Расіі затрымалі губернатара па падазрэнні ў арганізацыі забойстваў

Фургала затрымалі 9 ліпеня і даставілі ў Маскву, дзе суд арыштаваў яго на два месяцы. Пуцін 20 ліпеня адправіў Фургала ў адстаўку ў сувязі са стратай даверу.

Затрыманне папулярнага ў Хабараўскім краі кіраўніка выклікала шматтысячныя мітынгі пратэсту. «Масква, сыходзь!»— патрабавалі іх удзельнікі.

У расійскім Хабараўску сёмы дзень запар праходзіць мітынг. Ізноў сабраліся дзясяткі тысяч людзей ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0