Пра гэта Вераніка Цапкала сказала ў эфіры радыё «Свабода».

«Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых грамадзян нашай краіны. Асабліва калі ў гэтых людзей ёсць папулярнасць. Гэта могуць быць і спартоўцы: Максім Мірны, Вікторыя Азаранка і Дар'я Домрачава. Нашы пісьменнікі, такія як Святлана Алексіевіч. 

Звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў, каб далучаліся да нашай ініцыятывы. З вашай дапамогай мы б хацелі данесці да грамадства, наколькі важна цяпер правесці змены ў нашай краіне. 

Мы ўсіх запрашаем да нас далучыцца. Чым больш такіх папулярных і значных для Беларусі людзей будзе ў нашым аб'яднаным штабе, тым больш увагі будзе менавіта да нашай дзейнасці, да кандыдата Святланы Ціханоўскай», — адзначыла Вераніка Цапкала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0