Канстанцін Далецкі
Стваральніцу чата «Краіны для жыцця» Маскоўскага раёна Мінска Юлію Гаўрылаву выклікаюць у міліцыю. Супрацоўнік РАУС не паведаміў пра прычыны выкліку і статус жанчыны, сказаў, што з ёй проста паразмаўляюць, паведамляе spring96.org.
Дома ў адміністратара браслаўскага канала «Краіна для жыцця» Канстанціна Далецкага з 11:00 праводзяць вобшук.
У яго канфіскавалі камп’ютарную тэхніку і забралі сім-карту. Супрацоўнікі міліцыі прывезлі з сабой двух мясцовых жыхароў, якія прысутнічаюць у якасці панятых.
Цяпер за кратамі знаходзіцца блогер, аўтар youtube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі, мадэратар сацсетак ініцыятывы Дзмітрый Папоў, аўтар youtube-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімір Няронскі і шэраг іх паплечнікаў.
0
0
0
0
0
0