Вольга Севярынец у судзе, фота Надзеі Бужан

Вольга Севярынец у судзе, фота Надзеі Бужан

8 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.

На гэты раз яго судзілі за заклікі да ўдзелу ў акцыі каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня, якая праходзіла падчас пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты. 15 сутак непасрэдна за ўдзел у акцыі Севярынец атрымаў раней.

Вольга Севярынец і журналісты паспрабавалі пабачыць Паўла на маніторы, але яго адвярнулі ад іх. 

Вольга Севярынец, фота Надзеі Бужан

Вольга Севярынец, фота Надзеі Бужан

Павел Севярынец быў затрыманы месяц таму, пасля пікета на Камароўцы 7 чэрвеня, і асуджаны на 15 сутак. На волю ён не выйшаў, падчас знаходжання на Акрэсціна яму дадалі яшчэ 15 сутак. Таксама за Паўлам «вісяць» не адбытыя 30 сутак за снежаньскія акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі.

Так што на волю ён выйдзе толькі 21 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0