Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з актывам Мінска 7 ліпеня, што сталіца Беларусі ў першай палове 1990-х была крыніцай дзяржаўнага «хаосу». Сюжэт быў паказаны вечарам у праграме «Панарама»

Лукашэнка распавёў пра цяжкае эканамічнае становішча ў Мінску ў першай палове 1990-х: заводы не працавалі, людзі атрымлівалі капейкі, а большая частка людзей заробкаў не мелі, розныя жулікі, па яго словах, набівалі кішэні.

«Людзі такім становішчам спраў былі незадаволеныя, і гэтым карысталіся многія аматары палавіць рыбу ў мутнай вадзе. Падбівалі на беспарадкі пад палітычнымі лозунгамі. «Усе свядомыя» [прамовіў два словы па-беларуску — НН], уся буза, тут канцэнтравалася, таму браджэнне і бурленне пачыналася менавіта з горада-героя, — сказаў Лукашэнка. — Тысячныя мітынгі на вуліцах збіралі, я гэта добра помню.

Праспект Незалежнасці, тады яшчэ Скарыны — перакрывалі. З міліцыяй сутычкі, пераварочвалі аўтамабілі, падпальвалі. Тагачаснае кіраўніцтва рэспублікі не магло з гэтым справіцца, прыводзячы дзяржаву ў яшчэ большы хаос».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0