У Кіеве затрыманы грамадзянін Украіны, які курыраваў кіраўнікоў самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР) па лініі ГРУ (цяпер Галоўнае ўпраўленне Генштаба РФ), паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Як сцвярджае ведамства, затрыманы з'яўляецца «пазаштатным прадстаўніком спецслужбаў Расіі», ён ажыццяўляў функцыі куратара з 2014 па 2020 гады, у прыватнасці, браў удзел у стварэнні «разведвальнага ўпраўлення ДНР» і яго падраздзяленняў.

Служба бяспекі мае запісы тэлефонных перамоваў затрыманага Андрэя Мікалаевіча К., якія «раскрываюць дэталі міжведамасных войнаў паміж ГРУ і ФСБ» за кантроль над кіраўніцтвам ДНР. У размовах згадваюцца прозвішчы дырэктара ФСБ Расіі Аляксандра Бортнікава і яго намеснікаў Андрэя Бурлакі і Сяргея Смірнова, экс-памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова, а таксама былых лідараў ДНР Аляксандра Захарчанкі і Аляксандра Барадая.

Акрамя таго, на запісах ёсць размовы К. з Сяргеем Дубінскім і Леанідам Харчанкам, якім выстаўленыя абвінавачанні ў датычнасці да збіцця малайзійскага Boeing 777 над Данбасам у 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0