sрring96.org

sрring96.org

Youtube-блогер з Барані Зміцер Казлоў, вядомы як «Шэры кот», таксама стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў сваім лісце, паведамляе srрing96.org

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі — ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў Мінску. 

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Няронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч. 13 з іх прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0