Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

Сярод цыгарэт Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 5 капеек падаражэюць Vogue (Bleue, Lilas, Menthe, La Cigarette Bleue, La Cigarette Lilas, La Cigarette Menthe), на 10 капеек даражэюць Pall Mall (Demi Blue, Demi Azure), Kent (Blue, Navy Blue, Silver, Switch, Mode Blue, Mode Silver, Mix Purple Fresh, Mix Red Breeze, White).

Што датычыцца ТАА «Тытунь-Інвест», даражэйшымі на 5 капеек стануць цыгарэты Winston (Super Slims Blue, Super Slims Silver), Sobranie (Blue, Gold, Compact Blue, Compact Gold, Caster, Blacks, Evolve), на 10 капеек — Sobranie Evolve Gold.

Цана ўвозімых кампаніяй «Беларусьгандаль» цыгарэт Dunhill (Fine Cut Blue, Fine Cut Gold), Pall Mall (Demi Blue Limited Edition, Demi Azure Limited Edition) вырасце на 5 капеек.

ТАА «Інтэр Табака» і СЗАТ «Энерга-Оіл» цэны не павышаюць.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0