З 1 ліпеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 8 да 7,75% гадавых, стаўка па крэдыце авернайт — з 9 да 8,75%, па дэпазіце авернайт — з 7 да 6,75%.

Адпаведныя рашэнні прынятыя праўленнем Нацбанка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня.

Нагадаем, што на нарадзе па пытаннях банкаўскай сферы ў пятніцу Лукашэнка заявіў, звяртаючыся да Калавура: «Паглядзіце і па стаўцы рэфінансавання. Усе краіны яе актыўна зніжаюць, спрабуючы ажывіць сваю эканоміку. Індэкс спажывецкіх цэнаў у нас у параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, таму кошт банкаўскага крэдыту трэба памяншаць больш актыўна. Чакаю рашэнняў урада і Нацбанка, не зацягваючы да канца чэрвеня».

Нацбанк зрэагаваў вельмі аператыўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0