Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску заявіў, што назірае спробы разгойдвання сітуацыі ў краіне, перадае БЕЛТА.

«Мы бачым гэтых людзей і бачым іх тэхналогіі. Да прыкладу, «каруселі», якія былі створаныя пры зборы подпісаў, калі натоўпам хадзілі па чарзе, расцягнуўшыся на кіламетр. І адны і тыя ж падпісвалі за ўсіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, — адзначыў ён. — Учора мы ўбачылі ўвечары гэтую карусель ужо з аўтамабіляў, калі ездзілі вакол аднаго квартала (мы гэта адсачылі, бачылі гэтыя аўтамабілі, усе гэтыя нумары, якія па коле ездзілі) і сігналілі, у тым ліку насупраць Камітэта дзяржбяспекі. Мы гэта ўсё бачым і разумеем, што адбываецца».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што неканструктыўную пазіцыю занялі і прадстаўнікі асобных СМІ.

«На коне нават не стабільная Беларусь, чысценькая і ўтульная, а незалежнасць краіны. Проста хочуць зламаць краіну», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заклікаў у гэтай сітуацыі не ставіць яго перад выбарам. «Ніхто мне і ўсім нам не даруе знішчэнне Беларусі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0