Аляксандр Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі, фота Дар'і Буракінай, Tut.by.

Аляксандр Пыльчанка і Дзмітрый Лаеўскі, фота Дар'і Буракінай, Tut.by.

Адваката затрыманага напярэдадні прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі запрасілі ў КДБ для ўдзелу ў працэсуальных дзеяннях, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мне патэлефанавалі з КДБ і запрасілі для ўдзелу ў працэсуальных дзеяннях у дачыненні да Віктара Бабарыкі. Вось літаральна цяпер я заходжу ў будынак КДБ», — паведаміў адвакат Дзмітрый Лаеўскі агенцтву.

Па яго словах, «спадзяюся, што атрымаецца сустрэча з маім падабаронным».

Лаеўскі падкрэсліў: «Пакуль афіцыйна аформленых падазрэнняў і абвінавачванняў (у дачыненні да Бабарыкі) я не бачыў, уся наяўная інфармацыя паступіла са СМІ».

Адвакат пацвердзіў, што справу Бабарыкі «можа весці і КДБ». «Не магу сказаць, што толькі яны, але і яны ў тым ліку», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0