Сяргей Хрушчоў, сын першага сакратара ЦК КПСС, памёр на 85-м годзе жыцця ў горадзе Кранстан, штат Род-Айлэнд, паведамляе РБК.

Да эміграцыі Сяргей Хрушчоў займаўся машынабудаваннем і распрацоўкай ракет. У 1991 годзе ён з'ехаў у Штаты, каб чытаць лекцыі аб халоднай вайне ў Браўнаўскім універсітэце. Ён напісаў шэраг кніг пра бацьку: «Хрушчоў пра Хрушчова», «Пенсіянер саюзнага значэння» і інш.

У эміграцыі «Хрушчовы зажылі тыповым амерыканскім жыццём з дзвюма амерыканскімі машынамі і загарадным ранча каля Кранстана. У доме ёсць цэнтральны кандыцыянер, джакузі і забаўляльны цэнтр», — пісалася агенцтва «Асашыэйтэд Прэс» у 1999 годзе, калі Хрушчоў атрымаў грамадзянства ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0