БелТА

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, прысвечанай мерам падтрымкі рэальнага сектара эканомікі з боку банкаўскай сістэмы, піша БЕЛТА.

У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы выказаўся па бягучай сітуацыі.

«Вы бачыце, што сёння фокус усіх палітычных інтарэсаў сканцэнтраваны на Беларусі. Як з Захаду, так і з Усходу. Назіраючы за сітуацыяй на працягу апошніх сутак, я бачу, што актывізаваліся пэўныя сілы, якія пачынаюць інтэсіўнічаць, разгойдваючы сітуацыю ў краіне. Мы гэта назіралі, і даўно.

Але нам усё ж такі ўдалося зрабіць некаторыя крокі на апярэджанне і сарваць маштабны план дэстабілізацыі Беларусі (гэта не жарт і не запалохванне) і прывесці краіну да нейкага Майдану. Такая была мэта. Маскі сарваныя з пэўных не толькі лялек, якія у нас тут былі, але і лялькаводаў, якія сядзяць за межамі Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што нікому не дазволіць зламаць краіну. «Я хачу, каб вы разумелі, што я ні ў якім разе, і па сваіх функцыянальных абавязках як прэзідэнт па Канстытуцыі, і проста як чалавек, які ўсё сваё жыццё паклаў на стварэнне гэтай незалежнай суверэннай дзяржавы, нікому не дазволю зламаць гэтую краіну. Я хачу, каб мяне разумелі вы і іншыя. Для мяне няма большай каштоўнасці, чым Беларусь — суверэнная і незалежная. І на захаванне гэтай краіны я пайду, чаго б мне гэта ні каштавала», — заявіў ён.

Бабарыка затрыманы. «З-за спробы ўздзеяння на сведак і ўтойвання доказаў злачынства»

КДК: Лялькаводы Бабарыкі — вялікія начальнікі «Газпрома», а можа, і вышэй 

Гэта было чуваць і ў СІЗА КДБ. ВІДЭА таго, што рабілася сёння вечарам у Мінску на праспекце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0