Дзясяткі зламаных дрэў і пашкоджаныя аўтамабілі — такія наступствы непагадзі ў Беларусі 18 чэрвеня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

З-за моцнага дажджу ў Ленінскім, Фрунзенскім, Заводскім, Цэнтральным і Маскоўскім раёнах Менска былі падтопленыя сем участкаў дарог, спыніўся рух 30 тралейбусных, чатырох аўтобусных і трох трамвайных маршрутаў. Перапынак у руху доўжыўся да 41 хвіліны.

«Зафіксаваныя 68 выпадкаў падзення дрэў: 51 — у Менску, яшчэ 17 — у сямі раёнах Менскай вобласці. У выніку пашкоджаны 10 легкавых аўтамабіляў, дзевяць з іх — у сталіцы. Работнікі МНС і іншых арганізацый адпампавалі ваду, прыбралі паваленыя дрэвы, правялі дэмантаж аварыйных канструкцый», — распавялі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0