Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 19 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 8 578 283 выпадкі каранавіруса, памерлі 456 286 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 2 263 651 выпадак каранавіруса, а памерлі 120 688 чалавек, з іх 747 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 983,3 тысячы выпадкаў каранавіруса, 1 204 чалавекі памерлі ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 561 тысячы чалавек, 182 памерлі ўчора. 

Усяго ў свеце за 18 чэрвеня зафіксавана 140 528 новых выпадкаў каранавіруса.

За 18 чэрвеня памерлі ад каранавіруса 5 123 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0