kremlin.ru
Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заразіўся каранавірусам, ён знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у чацвер на сайце першага прэзідэнта (1990-2019) Казахстана.
«Цяпер першы прэзідэнт Казахстана знаходзіцца на самаізаляцыі. На жаль, апошні тэст елбасы [лідара нацыі] на каранавірусную інфекцыю паказаў станоўчы вынік. Падставы для клопату няма. Нурсултан Назарбаеў працягвае працаваць дыстанцыйна», — гаворыцца ў паведамленні.
Нурсултану Назарбаеву 6 ліпеня споўніцца 80 гадоў.
0
0
0
0
0
0