16 чэрвеня ад 12.00 да 18.00 на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя залевы, шквалістае ўзмацненне ветру, град, паведамляе Белгідрамет. Неспрыяльныя з'явы надвор'я захаваюцца да канца дня.

Тэмпература паветра максімальная днём +21..+27°C, па ўсходняй палове +28..+32°C.

Сёння ў Мінску: пераменная воблачнасць. Чакаецца навальніца, месцамі па горадзе моцныя ліўні. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцы шквалістае ўзмацненне. Тэмпература паветра раніцай +18..+20, днём +25..+27°C, ўвечары +21..+23°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0