21 мая ля асфальтавага заводу ў Вілейцы двое падлеткаў выводзілі гуляць сабак, а тыя наступілі на аголены провад і ўпалі на тым месцы.
Як паведаміў «Рэгіянальнай газеце» намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў, хлопцы вечарам гулялі з сабакамі каля асфальтавага завода. Іх жывёлы ўцяклі наперад. А потым хлопцы ўбачылі, што сабакі ляжаць мёртвыя.
Высветлілася, што сабакі наступілі на аголены электрапровад, які знаходзіўся на зямлі і цягнуўся ад электрашчыта, і памерлі на месцы. Хлопцы паведамілі дарослым пра здарэнне, а яны, у сваю чаргу, выклікалі да асфальтавага завода супрацоўнікаў РЭС і вілейскай міліцыі.
Супрацоўнікі РЭС абясточылі электрашчыт. Цяпер на месцы здарэння разбіраюцца спецыялісты.
0
0
0
0
0
0