Паводле сусветнай метрыкі, станам на раніцу 15 мая ў свеце зарэгістраваны 4 526 850 выпадкаў каранавіруса, памерлі 303 405 чалавек.

Найбольш інфікаваных у ЗША, там зафіксаваны 1 457 593 выпадкі каранавіруса, а памерлі 86 912 чалавек, з іх 1715 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 272,6 тысячы выпадкаў каранавіруса (14 мая памерлі 217 чалавек). На трэцім месцы паводле колькасці інфікаваных — Расія, там каранавірус выяўлены ў 252,2 тысячы чалавек, 93 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Бразіліі (835), Вялікабрытаніі (432) і Францыі (351). 

14 мая ў свеце зафіксавана 96 334 новыя выпадкі (13 мая — 88 220).

За 14 мая зафіксавана 5317 смерцяў (13 мая — 5314).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0