Цытаты з «Паўлінкі» Янкі Купалы размясціў замест афіш Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў пераходзе станцыі метро «Кастрычніцкая», паведамляюць Мінск-навіны.

На выхадзе да Дома афіцэраў — жыццесцвярджальныя цытаты: «Бывайце здаровенькія», «Тудэма-сюдэма … І мы вернемся!», «Дзве дзюркі ў носе, і сканчылося!», «Чым хата багата — тым і рада!», «Бо калі ўсё пайшло ўверх нагамі, хутка стане на свае месцы!», «А мае вы родненькія, падтрымаем адзін аднаго» і іншыя.

Купалаўскі тэатр часова закрыты для гледачоў. Ён адным з першых запусціў анлайн-трансляцыі спектакляў. Таксама акцёры праводзяць анлайн-чытанні твораў беларускіх і замежных аўтараў. У самім тэатры пакуль шыюць маскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0