Абаненты МТС могуць аказаць дапамогу беларускім медыкам, набраўшы дабрачынны USSD-нумар *222*19#. З рахунку карыстальніка спішацца фіксаваная сума — 2 рублі. Добраахвотныя ахвяраванні будуць пералічаны ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.

Дапамагчы медыкам могуць абаненты (фізічныя асобы) усіх тарыфных планаў. Колькасць USSD-запытаў на нумар *222*19# не абмежавана і залежыць ад станоўчага балансу на рахунку кліента. Камісія за перавод грошай не спаганяецца. Пасля завяршэння аперацыі на абаненцкі нумар прыйдзе апавяшчэнне аб спісанні сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0