«Белавія» адкрывае сёння рэгулярны рэйс Мінск — Вена — Мінск.

«Рэйс у Вену — гэта першы крок на шляху да вяртання звыклага ўкладу жыцця», — адзначыў генеральны дырэктар «Белавіі» Анатоль Гусараў.

Авіякампанія плануе палёты штодня ў міжнародны аэрапорт «Швехат» з вылетам з Мінска ў 8.50 (па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях) і ў 14.25 (па аўторках, чацвяргах і суботах). Зваротны вылет у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» плануецца ў 10.45 (па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях) і ў 16.15 (па аўторках, чацвяргах і суботах). Палёты будуць ажыццяўляць на Embraer 175 на 76 месцаў. Час у дарозе складзе каля дзвюх гадзін. Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by у адзін бок будзе ад 69 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 146 еўра — туды і назад.

У «Белавія» звярнулі ўвагу на тое, што пасажыры, якія набылі квіткі па гэтым напрамку на рэйсы «Белавія» з вылетам у перыяд з 29 сакавіка па 24 красавіка, змогуць вярнуць грошы без утрыманняў па месцы набыцця білета або аднаразова перанесці дату палёту па 31 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0