Ліквідных рэсурсаў расійскага Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНД) можа хапіць на два гады пры цэнах на нафту маркі Urals у 15 даляраў за бараль. Пра гэта, як паведамляе rbc.ru, гаворыцца ў эканамічным аглядзе экспертаў Deutsche Bank.

Калі Urals будзе каштаваць 30 даляраў, то сродкаў ФНБ хопіць прыблізна на шэсць гадоў, мяркуюць нямецкія аналітыкі.

На сёння ў Фондзе нацыянальнага дабрабыту месціцца каля 120 мільярдаў даляраў.

Раней міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў казаў, што сродкі ФНД пры цэнах на нафту ў 20 даляраў дазволяць выконваць усе абавязальніцтвы бюджэту ў бліжэйшыя пяць гадоў.

Краіны АПЕК+ 6 сакавіка не змаглі дамовіцца ні аб змене параметраў пагаднення аб скарачэнні здабычы нафты, ні пра яго працяг. У выніку з 1 красавіка былі зняты абмежаванні на здабычу ў краінах-удзельніцах ранейшага альянсу. Гэта выклікала абвал на нафтавым рынку, які наклаўся на рэзкае глабальнае падзенне попыту праз пандэмію каранавіруса. АПЕК+ дамовілася 12 красавіка аб скарачэнні здабычы нафты, але стабілізаваць цэны пакуль не ўдаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0