Па стане на канец дня 23 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 725 391 чалавек, 191 055 памерлі, вылечыўся 745 821. 

За дзень выявілі 85 434 інфіцыраваных (22 красавіка было 79 958, 21 красавіка — 75 254, 20 красавіка — 73 928). Але трэба мець на ўвазе, што падлік у краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і некаторых краінах з аўтарытарна-дыктатарскім праўленнем сімвалічны.

За дзень памерлі 6 618 чалавек (22 красавіка было 6 607, 21 красавіка — 7 062, 20 красавіка — 5366).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 886,4 тысячы заражаных, памерла за ўчорашні дзень 2 342 чалавекі (22 красавіка было 2 341, 21 красавіка — 2 804). У Іспаніі — 213 тысяч заражаных (памерлі за 23 красавіка 440 чалавек, 22 красавіка — 435). У Італіі — 189,9 тысячы заражаных (памерлі за 23 красавіка 464 чалавекі, 22 красавіка — 437 чалавек).

Найбольш памерлых на 23 красавіка пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (638) і Францыі (516).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0