vedaj.by

vedaj.by

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Сяргей Паўлоўскі.

— Рашэнне пра абмежаванне масавых мерапрыемстваў на Вілейшчыне райвыканкам прыняў даўно, — кажа Сяргей Фёдаравіч. — Першапачаткова напярэдадні 1 мая планавалі Фестываль праваслаўнай кнігі і роварны прабег. Канешне ж, гэтага не будзе.

Па словах начальніка аддзела, 9 мая ў Вілейцы правядуць міні-мітынг да Дня Перамогі. Ён працягнецца каля 30 хвілін, шмат людзей не будзе.

— Ускладзем кветкі да помнікаў вызваліцелям Вілейкі і Азі Асланаву, — падсумаваў Сяргей Фёдаравіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0