У ноч з 20 на 21 красавіка кіроўца аўтамабіля Volkswagen Passat, які рухаўся па аўтадарозе «Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае», не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет і ўдарыўся ў дрэва. Пасля сутыкнення аўтамабіль загарэўся, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Кіроўца і пасажыр памерлі на месцы здарэння.

Пасля ліквідацыі пажару быў праведзены агляд месца здарэння і парэшткаў загінулых. Для іх ідэнтыфікацыі запланавана судова-медыцынскае даследаванне.

Па адной з версій за рулём мог быць уласнік аўтамабіля — 58-гадовы жыхар Веткі.

Тых, хто мог стаць відавочцамі ДТЗ або мае звесткі пра загінулых, просяць паведаміць па тэлефонах: (80232) 69-30-50, 69-30-54, 69-30-49.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0