Кошт галоўных сусветных гатункаў нафты паляцеў уніз на фоне таго, што напярэдадні, 20 красавіка, цана на майскі ф'ючарс маркі WTI апускалася да -40 даляраў, сведчаць таргі Лонданскай біржы ICE.

Па стане на 12:20 чэрвеньскі ф'ючэрс Brent таргуецца на ўзроўні 19,81 даляра за бараль (-25,5 працэнтаў з пачатку таргоў) — гэта танней, чым да пачатку перамоў аб пагадненні ў фармаце АПЕК+, у рамках якога краіны дамовіліся аб зніжэнні здабычы. Кантракт па амерыканскай WTI з пастаўкай у чэрвені апусціўся да 19 даляраў (-6,5 працэнта).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0