Раман Лабазноў, які ўзначальваў Белгідрамет з 2017 года, сышоў у пачатку красавіка.

«2 красавіка ў яго быў апошні працоўны дзень. Ён не застаўся ў сістэме Белгідрамета», — расказалі ў прыёмнай.

Раман Лабазноў, фота ctv.by

Раман Лабазноў, фота ctv.by

Сам Раман Лабазноў паведаміў, што звольніўся па ўласным жаданні. «Нічога пазаштатнага», як ён кажа. Новае месца працы былы кіраўнік метэаслужбы яшчэ не знайшоў.

«Пакуль не ведаю, куды пайду, у творчым пошуку. Буду адкрываць новыя гарызонты», — пракаментаваў ён.

Цяпер Белгідрамет узначальвае Аляксандр Канавальчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0