Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Наведванне цэркваў на Вербніца (12 красавіка) стала адной з прычын росту захворвання COVID-19 ва Украіне, паведаміў міністр аховы здароўя краіны Максім Сцяпанаў, піша Interfax.by

«Рост выяўленых захворванняў за папярэднія дні абумоўлены, у тым ліку, тым, што, на жаль, мала хто прытрымліваўся нашых рэкамендацый адносна таго, каб застацца дома на Вербніцу і не наведваць набажэнстваў», — сказаў ён на брыфінгу ў нядзелю.

Сцяпанаў адзначыў, што рост праяў захворвання «быў на 4-5 дзень пасля таго, як людзі інфіцыраваліся, мы адразу ўбачылі рост захворвання COVID-19».

У той жа час, Сцяпанаў адзначыў, што яшчэ адной прычынай росту выяўленых выпадкаў стала істотнае павелічэнне колькасці тэставанняў метадам ПЦР.

«За 10 дзён было каля 1000 ПЦР-тэставанняў, цяпер каля 5 тыс. Таму мы выяўляем больш людзей з каранавірусам», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0