Брытанскі вулічны ананімны мастак Бэнксі апублікаваў у інстаграме сваю новую працу, прысвечаную тэме самаізаляцыі. На здымках прынамсі дзевяць намаляваных пацукоў, якія зладзілі беспарадак у ванным пакоі. «Мая жонка ненавідзіць, калі я працую з дому», — напісаў Бэнксі. Новая праца стала першай, апублікаванай у яго інстаграме з сярэдзіны лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0