Італьянскія і іспанскія медыкі лічаць, што ўзнікненне пазнакі на скуры ступні можа быць сімптомам каранавіруса. Пра гэта піша Бі-бі-сі.

CGCOP.ES

CGCOP.ES

У Францыі, Іспаніі і Італіі адзначаюцца шматлікія выпадкі, калі ў пацыентаў з COVID-19 на ступнях знайшлі меткі, падобныя на невялікія сінякі або вугры ад вятранкі.

Меткі на ступнях часцей праяўляюцца ў дзяцей. Яны бываюць не ва ўсіх выпадках, але іх наяўнасць можа быць падставай для праверкі на каранавірус, пішуць іспанскія артапеды.

Амаль адначасова падобнае адкрыццё зрабіў дзіцячы дэрматолаг з Італіі, паведамляе газета Metro. Доктар з італьянскага горада Бары, Мацота Траколі, піша, што меткі на ступнях з’яўляюцца прыкладна ў кожнага пятага пацыента.

— Калі атрымаецца шляхам далейшых назіранняў пацвердзіць, што гэта клінічная прыкмета COVID-19, то яе можна выкарыстоўваць для выяўлення дзяцей з зачаткавай інфекцыяй, якія могуць заражаць іншых, — піша ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0