Расія і Саудаўская Аравія дамовіліся аб новай угодзе па скарачэнні здабычы нафты, гаворка можа ісці аб скарачэнні на 20 млн бараляў у суткі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе Reuters.

Аб угодзе агенцтву паведамілі два суразмоўцы — прадстаўнік расейскага боку на перамовах і прадстаўнік АПЕК. Па словах суразмоўцы з боку АПЕК, скарачэнне можа быць на ўзроўні 20% ад сусветнай здабычы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0