Прадаўцы ў супермаркеце Матаро, Каталонія, працуюць у абарончых касцюмах. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com.

Прадаўцы ў супермаркеце Матаро, Каталонія, працуюць у абарончых касцюмах. Фота Daniel Ferrer Paez, Shutterstock.com.

Іспанія ўступіла ў крызісны тыдзень. За сёння лічба памерлых ад наступстваў каранавіруса ў гэтай краіне вырасла на 410 чалавек.

Усяго Іспанія страціла ўжо 2182 жыхароў. Гэта самая катастрафічная для краіны сітуацыя ад часоў Грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Медыцынская сістэма краіны перагружаная, многія медыкі выведзеныя са строю, бо самі інфікаваныя.

Іспанія забавілася з увядзеннем строгага каранціну, у выніку распаўсюджванне інфекцыі выйшла з-пад кантролю.

Усяго ў свеце па стане на сярэдзіну дня 23 сакавіка ад Covid-19 памерла больш за 15 300 чалавек. На жаль, тэмп пандэміі пакуль нарастае.

Чытайце таксама: Тлумачым, чаму наступныя тыдні ў свеце працягнецца рост смерцяў ад каранавіруса

Іспанія ўвяла рэжім строгага каранціну толькі на мінулым тыдні, эфект гэтага кроку стане відавочны праз тыдзень-два.

Сярод вядомых іспанцаў, якія падчапілі заразу, — оперны спявак Пласіда Дамінга, віцэ-прэм'ерка Кармэн Кальва і жонка прэм'ер-міністра краіны.

Чытайце таксама: «А 20-й усе выходзяць на балконы і апладзіруюць медыкам». Беларуска, якую каранавірус заспеў у Каталоніі, расказала пра свой побыт у новым эпіцэнтры пандэміі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?