Church.by

Church.by

21 сакавіка мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у святкаванні 85-годдзя з дня нараджэння Ганаровага патрыяршага экзарха ўсёй Беларусі мітрапаліта Філарэта, піша catholic.by.

Ён прысутнічаў на святочнай Літургіі ў хатнім храме Беларускага Экзархата і на прыёме ў гонар юбіляра.

У віншавальным слове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, правёўшы паралель з сённяшняй сітуацыяй у свеце, які церпіць ад пандэміі, нагадаў, што Мітрапаліт Філарэт прыйшоў на Мінскую кафедру больш за 40 гадоў таму, калі наш край духоўна спусташаў вірус атэізму

«Вы, уладыка Філарэт, былі ў авангардзе барацьбы з гэтым вірусам. Ваша настойлівасць, дыпламатычныя здольнасці, уменне распазнаваць знакі часу і хутка адказваць на іх прынеслі свой плён.

Ваша адкрытасць для дыялогу дапамагла таксама і Каталіцкаму Касцёлу ў яго адраджэнні ў Беларусі»,— падкрэсліў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату. Арцыбіскуп Кандрусевіч падзякаваў Мітрапаліту Філарэту за яго ўнёсак у будаванне мастоў паміж рознымі канфесіямі і пажадаў Божага благаслаўлення на будучыню.

У другой палове дня Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у яшчэ адным мерапрыемстве, прысвечаным гэтай падзеі — адкрыцці выставы ікон у Нацыянальным мастацкім музеі.

На цырымоніі іерарх выступіў з прамовай, у якой назваў Мітрапаліта Філарэта «чалавекам эпохі, які ў цемру атэізму ўнёс святло Евангелля».

Арцыбіскуп Кандрусевіч яшчэ раз падкрэсліў яго ролю як будаўнічага мастоў паміж Царквой і грамадствам, а таксма паміж рознымі веравызнаннямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0