Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя абвясціла, што сезон будзе прыпынены пасля сённяшніх матчаў.

«Адзін з гульцоў «Юты» здаў станоўчы тэст на каранавірусную інфекцыю, таму сённяшняя гульня «Джаз» супраць «Аклахомы» не адбудзецца. Перапынак у рэгулярным чэмпіянаце будзе выкарыстаны для вызначэння далейшых крокаў», — гаворыцца ў заяве.

Каранавірус знайшлі ў Рудзі Габера. Пазней станоўчы тэст здаў Эмануэль Мудзіэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0