У Кеніі браканьеры забілі дзвюх унікальных белых жырафаў, перадае CNN. Шкілеты самкі і дзіцяці, якія былі забітыя каля 4 месяцаў таму, знайшлі ў кенійскім запаведніку.

Цяпер у прыродзе застаўся ў жывых толькі адзін такі жыраф — самец.

Служба аховы дзікай прыроды Кеніі расследуе інцыдэнт.

Упершыню беласнежная самка жырафы трапіла ў цэнтр увагі ў 2017 годзе. Даследаванні паказалі, што гаворка ідзе не пра альбіноса, а асаблівую мутацыю сярод жывёл — лейкізм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0