Улады Масквы вырашылі забараніць усе масавыя публічныя мерапрыемствы з удзелам больш за 5 тысяч чалавек да 10 красавіка.

Забароненыя спартыўныя, забаўляльныя і іншыя публічныя мерапрыемствы. У мэрыі забарону патлумачылі распаўсюджваннем каранавіруса.

Рашэнне маскоўскай улады з'явілася на фоне падачы прадстаўнікамі расійскай апазіцыі ў мэрыю Масквы паведамлення аб правядзенні ў суботу, 21 сакавіка, мітынгу супраць «абнулення» прэзідэнцкіх тэрмінаў Уладзіміра Пуціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0