Аднагрупнік іранца, у якога выявілі каронавірус, цяпер знаходзіцца ў каранціне.

Яўген кажа, што яму патэлефалі з дэканата а 4-й раніцы.

«Сказалі збірацца, рыхтавацца, каб збіраўся ў шпіталь. Як дакладна фармулявалі, я ўжо не памятаю, бо спаў, — кажа хлопец. — Толькі а 10-й раніцы па мяне прыехала машына хуткай дапамогі. Дактары былі ў спецыяльных касцюмах. Пра каранавірус не казалі: пыталіся толькі, як я сябе адчуваю.

Мне сказалі, што будзе абследаванне. А палове на 12-ю я апынуўся ў бальніцы. Там мяне пакармілі, адвялі ў палату і сказалі чакаць».

З таго часу хлопец пакуль чакае абследавання. Кажа, што пра каранавірус казалі толькі «ў кантэксце, што быў такі іранец». Пра тое, што на каранавірус можа быць хворым і сам Яўген, яму пакуль ніхто не казаў.

«Яшчэ нічога не ведаю па гэтай тэме. Як я ведаю, забралі толькі нашу групу. Абследавання яшчэ ніякага не было», — кажа студэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?