Учора мінскае «Дынама» правяло апошні матч у рэгулярным сезоне 2019/2020 чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Мінчукі перамаглі нематываваных маскоўскіх аднаклубнікаў 4:3, а гульню на Мінск-арэне наведаў малодшы сын кіраўніка краіны Мікалай.

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

«Дынама», нагадаем, упершыню ў гісторыі скончыла сезон на апошнім месцы ў КХЛ. І гэта не адзіны антырэкорд. Каманда выйграла усяго 14 матчаў, прайграла — 48. Прапусціла 232 шайбы. Гэта гістарычны антырэкорд усёй КХЛ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0