Завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве 19-гадовай дзяўчыны, што адбылося ў жніўні мінулага года ў кватэры на вуліцы Сядых у Мінску, паведамляе СК.

Забойства адбылося з 9 па 11 жніўня. 21-гадовы п'яны гаспадар прычыніў шмат цялесных пашкоджанняў сваёй 19-гадовай знаёмай, ад якіх яна памерла на месцы здарэння.

Высветлілася, што за некалькі тыдняў да гэтага іх пазнаёміў агульны сябар. Дзяўчына прыехала ў сталіцу на вучобу, а будучы забойца прапанаваў пажыць у яго без якіх-небудзь абавязацельстваў.

Хлопец згвалтаваў дзяўчыну, а забіў, бо баяўся, што яна звернецца ў міліцыю.

На працягу расследавання мужчына даваў супярэчлівыя паказанні, пераконваў следчых у тым, што пазбавіў жыцця дзяўчыну з-за яго даўгавых абавязацельстваў. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0